Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Сярэдняя школа № 4 г.Дзяржынска” гасцінна сустракала фіналістаў раённага этапу конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў «Настаўнік года Рэспублікі Беларусь». Настаўнікі і выхавальнікі ўстаноў дашкольнай адукацыі падрыхтавалі публічную прэзентацыю ўласнага вопыту, правялі яркія міні-ўрокі на сцэне, праявілі эрудыцыю, знаходлівасць падчас конкурснага самапрадстаўлення. “Віншую са святам прафесіяналізму, святам творчасці. Педагог навучае і выхоўвае таго, хто заўтра будзе лячыць ці будаваць. Дзейнасць сённяшніх канкурсантаў задавальняе вучняў, выхаванцаў і бацькоў. Дзякуй педагогам, кіраўнікам устаноў, групам падтрымкі”, – адзначыла начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызму Дзяржынскага райвыканкама Галіна Уладзіміраўна Гапанькова. Загадчык раённага вучэбна-метадычнага кабінета Таццяна Сцяпанаўна Гаркаўчук падкрэсліла: “На гэтай сцэне стаяць лепшыя з лепшых. Сёння перамаглі ўсе”.
У абласным этапе конкурсу гонар раёна будуць абараняць:
Марына Дзмітрыеўна Гардзевіч, выхавальнік Дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці г.Дзяржынска;
Севасцюк Кацярына Аляксандраўна, настаўнік пачатковых класаў сярэдняй школы № 4 г.Дзяржынска;
Аляшэвіч Алена Алегаўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры гімназіі г.Дзяржынска;
Быкоўскі Віталій Уладзіміравіч, настаўнік англійскай мовы гімназіі № 1 г.Дзяржынска;
Будаеў Міхаіл Сяргеевіч, настаўнік гісторыі і грамадазнаўства Скірмантаўскага вучэбна-педагагічнага комплексу яслі-сад – сярэдняя школа.
Прыз глядацкіх сімпатый дастаўся настаўніку англійскай мовы Віталію Уладзіміравічу Быкоўскаму.
Са словамі віншавання звярнуўся да фіналістаў Максім Віктаравіч Дубіна, настаўнік фізікі і матэматыкі сярэдняй школы № 1 г.Фаніпаля, пераможца заключнага этапу рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў “Настаўнік года Рэспублікі Беларусь – 2017” у намінацыі “Фізіка, матэматыка, інфарматыка, астраномія”.
Кожны фіналіст ад райкама прафаюза работнікаў адукацыі і навукі атрымаў у падарунак падарожжа ў Полацк, сувеніры, кветкі. …І, канешне, кветкі і цёплыя віншаванні ад калег.
Сапраўдным упрыгожваннем свята стаў святочны канцэрт, падрыхтаваны навучэнцамі сярэдняй школы № 4 г.Дзяржынска і гімназіі г.Дзяржынска.
Шчыра віншуем усіх фіналістаў і жадаем пакарыць новыя прафесійныя алімпы!
Смотреть фотогалерею>>>