Кожны з канкурсантаў грунтоўна падрыхтаваў самапрэзентацыю, праект адкрытага ўрока (занятку), эсэ, пісьмовае прадстаўленне вопыту прафесійнай дзейнасці. А за ўсім – талент, эмоцыі і … нялёгкая праца.
Гонар прайсці тэсціраванне на прадмет выяўлення прадметных і метадычных ведаў, правесці ўрок (занятак) у незнаёмым класе (групе) мелі:
Жарко Аліна Алегаўна, настаўнік біялогіі Негарэльскай сярэдняй школы № 1;
Быкоўскі Віталій Уладзіміравіч, настаўнік англійскай мовы гімназіі № 1 г.Дзяржынска;
Севасцюк Кацярына Аляксандраўна, настаўнік пачатковых класаў сярэдняй школы № 4 г.Дзяржынска;
Гаджыева Ірына Паўлаўна, настаўнік пачатковых класаў сярэдняй школы № 1 г.Фаніпаля;
Горбач Карына Аляксандраўна, настаўнік пачатковых класаў гімназіі № 1 г.Дзяржынска;
Паршына Людміла Мікалаеўна, настаўнік пачатковых класаў Петкавіцкага вучэбна-педагагічнага комплексу яслі-сад – сярэдняя школа;
Аляшэвіч Алена Алегаўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры гімназіі г.Дзяржынска;
Гарэлік Іна Пятроўна, настаўнік музыкі гімназіі г.Фаніпаля;
Будаеў Міхаіл Сяргеевіч, настаўнік гісторыі і грамадазнаўства Скірмантаўскага вучэбна-педагагічнага комплексу яслі-сад – сярэдняя школа;
Целепень Наталля Мікалаеўна, настаўнік гісторыі і грамадазнаўства сярэдняй школы № 2 г.Дзяржынска;
Непагода Тамара Мікалаеўна, настаўнік гісторыі і грамадазнаўства Негарэльскай сярэдняй школы №1;
Хадасевіч Ганна Вітольдаўна, выхавальнік ясляў-сада № 7 г.Дзяржынска;
Горбач Марына Васільеўна, выхавальнік ясляў-сада № 3 г.Дзяржынска;
Гардзевіч Марына Дзмітрыеўна, выхавальнік Дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці г.Дзяржынска;
Гардзевіч Наталля Мар’янаўна, выхавальнік ясляў-сада № 2 г.Дзяржынска;
Ламакіна Алена Васільеўна, выхавальнік Дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці г.Фаніпаля.
Шчыра віншуем педагогаў, кіраўніцтва і калектывы ўстаноў, жадаем ім перамог і далейшых прафесійных поспехаў!
Смотреть фотогалерею>>>