14-17 кастрычніка 2019 года ў Мінску пры падтрымцы Савета маладых навукоўцаў НАН Беларусі прайшла XVI Міжнародная навуковая канферэнцыя “Моладзь у навуцы 2.0’19”. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел не толькі маладыя навукоўцы: студэнты, магістранты, аспіранты, але і навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі. 15 кастрычніка працавалі секцыі для навучэнцаў «Першы крок у навуку» па розных напрамках, дзе было прадстаўлена больш за 140 работ прадстаўнікоў устаноў адукацыі Мінскай вобласці. Вучні гімназіі г. Дзяржынска прадставілі 5 работ у секцыях: біялогія; філалогія, тапаніміка і навукі аб грамадстве; фізіка, матэматыка, інфарматыка; архітэктура і краязнаўства; гісторыя і культура. Чытаць далей>>> |