Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры Дзяржынскага раёна падчас ІХ педагагічнага марафону кіруючых работнікаў і спецыялістаў адукацыі Мінскай вобласці “Выхаванне сямейных каштоўнасцяў: партнёрства сям’і, школы і грамадства” прынялі актыўны ўдзел у метадычным квэсце “Развіццё культуралагічнай і культуратворчай кампетэнцый вучняў праз выкарыстанне ў вучэбнай і пазакласнай дзейнасці краязнаўчага матэрыялу”. Открыть Педагогі паглыбілі прафесійныя веды аб культуралагічнай і культуратворчай кампетэнцыях, абмеркавалі актуальныя пытанні выкладання беларускай мовы і літаратуры ў сучаснай школе, прапанавалі распрацоўкі кампетэнтнасна арыентаваных заданняў. Настаўнік сярэдняй школы № 2 г.Дзяржынска Алена Сяргееўна Жылінская з задавальненнем падзялілася з калегамі сямейнымі традыцыямі ў вывучэнні роднага краю. Вучні Станькаўскай сярэдняй школы імя Марата Казея запрасілі гасцей у краязнаўчы музей. Змястоўная экскурсія «Сядзіба графаў Чапскіх» падрыхтавана намеснікам дырэктара, настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Томкавіцкага вучэбна-педагагічнага комплексу яслі-сад – базавая школа Вольгай Віктараўнай Алфёравай. Завяршыўся метадычны квэст наведваннем Цэнтра народнай творчасці «Станькава».
|