Упраўленне па адукацыі, спорце і турызме Дзяржынскага райвыканкама, установы адукацыі атрымалі запрашэнне на ўдзел у VІ рэгіянальнай Ярмарцы сацыяльна-педагагічных інавацый. Педагогі гімназіі г.Дзяржынска і гімназіі г.Фаніпаля дапамаглі калегам краіны разабрацца ў спецыфіцы STEAМ-адукацыі. З актуальнымі накірункамі ў гуманітарнай адукацыі пазнаёміла адміністрацыя і настаўнікі Негарэльскай сярэдняй школы № 1. Сярэдняя школа № 4 г.Дзяржынска дала слушныя парады па рабоце з экадружалюбнымі сем’ямі. Традыцыйнай стала выстава школьнай бізнес-кампаніі «БелАрт» Петкавіцкага вучэбна-педагагічнага комплексу яслі-сад – сярэдняя школа.
Удзельнікі мерапрыемства падзяліліся каштоўнымі інтэлектуальнымі і творчымі распрацоўкамі, якія будуць карысныя ў працы з дзецьмі альбо падчас арганізацыі самаадукацыі педагога, наведалі майстар-класы, праведзеныя членамі рэспубліканскага клуба «Крыштальны журавель». Але самае галоўнае – канструктыўны дыялог, прафесійныя зносіны на высокім узроўні.