У конкурсе “Жывая класіка: прысвячэнне маёй Радзіме” прынялі ўдзел 62 вучні ўстаноў адукацыі раёна. Кожны ўдзельнік захапіў журы бездакорным валоданнем тэксту, глыбінёй пранікнення ў вобразную сістэму, эмацыянальнасцю, артыстызмам. Найбольш папулярнымі аўтарамі былі Якуб Колас, Янка Купала, Максім Багдановіч, Пятрусь Броўка, Уладзімір Караткевіч, Уладзімір Ліпскі, Пімен Панчанка, Васіль Зуёнак, а таксама нашы змлякі Людміла Круглік, Рэгіна Рэўтовіч, Станіслаў Шушкевіч.
На абласны этап конкурсу выбраны:
Дудкін Канстанцін (Путчынскі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад – пачатковая школа, сярод пачатковых класаў);
Жыхар Аляксандра (Негарэльская базавая школа № 2, сярод 5-6 класаў);
Кузло Аляксандра (Грычынскі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад – базавая школа, сярод 7-8 класаў);
Гнучых Вікторыя (сярод 9-10 класаў).
Дыпломы атрымалі: Клімовіч Марыя, Чакавы Міхаіл, Матусевіч Дана, Васілеўскі Сяргей (Негарэльская сярэдняя школа № 1), Калоднік Валерыя, Госцева Карына, Дзіндзілевіч Ілья (сярэдняя школа № 4 г.Дзяржынска), Сарнацкі Даніл (Скірмантаўскі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад – сярэдняя школа), Бычко Паліна (Путчынскі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад – пачатковая школа), Шапавалава Ксенія, Калюжная Паліна, Рашэтнік Паліна, Чуеўская Анастасія (сярэдняя школа № 1 г.Фаніпаля), Жураўскі Мацвей (Томкавіцкі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад – базавая школа), Сарока Яна, Гудвіловіч Арсеній (гімназія г.Дзяржынска), Канапацкая Дарына (гімназія г.Фаніпаля), Карніцкая Ганна (гімназія № 1 г.Дзяржынска), Сцябуля Дзмітрый, Саўчук Аліна (Чэрнікаўшчынскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – базавая школа), Кастарэнка Ксенія (Негарэльская базавая школа № 2), Акула Ганна (Баравікоўская базавая школа Дзяржынскага раёна), Пятровіч Юлія (Станькаўская сярэдняя школа імя Марата Казея).
Шчыра віншуем юных чытальнікаў, іх педагогаў і бацькоў і жадаем новых творчых узлётаў.