Вучні ўстаноў адукацыі Дзяржынскага раёна прынялі актыўны ўдзел у інтэрнэт-алімпіядах, якія праводзіліся Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэтам імя Максіма Танка. І беларуская мова не з’яўляецца выключэннем. Открыть Вучаніца восьмага класа дзяржаўнай установы адукацыі “Петкавіцкі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад – сярэдняя школа” Ганна Французава атрымала сертыфікат фіналіста за глыбокія веды і высокі ўзровень падрыхтоўкі. Доўна і ўпарта да алімпіяды рыхтавала вучаніцу настаўніца Марыя Казіміраўна Баркоўская. Рэктарат універсітэта і дэканат філалагічнага факультэта выказалі шчырыя словы падзякі педагагічнаму калектыву ўстановы. Ад душы віншуем Ганну і Марыю Казіміраўну і жадаем не спыняцца на дасягнутым!
|