Слова – гэта не толькі цікавы літаратурны вобраз, аснова асноў для класічнай мелодыі, а яшчэ і гаючая крыніца для развіцця юных талентаў. Вучань Петкавіцкага вучэбна-педагагічнага комплексу яслі-сад – сярэдняя школа Аляксандр Шарко ўзнагароджаны Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь дыпломам першай ступені па выніках удзелу ў рэспубліканскім конкурсе «У словах-вобразах, у песнях вольнаплынных…», прысвечаным 100-годдзю паэмы Якуба Коласа «Сымон-музыка» і 95-годдзю паэмы «Новая зямля». Аляксандр з’яўляецца пераможцам у намінацыі «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва». Падрыхтавала вучня да конкурсу настаўніца беларускай мовы і літаратуры, мастацтва Алена Паўлаўна Сіняўская. Открыть Дыпламанткай другой ступені ў намінацыі «Выяўленчае мастацтва» стала Лізавета Валента, вучаніца Скірмантаўскага вучэбна-педагагічнага комплексу яслі-сад – сярэдняй школы (кіраўнік – настаўнік выяўленчага мастацтва Ігар Мітрафанавіч Валента). У намінацыі «Літаратурны конкурс» грамату атрымаў вучань Чэрнікаўшчынскага вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад – базавая школа Уладзіслаў Барысевіч. Уладзіслаў займаўся з настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Ганнай Іванаўнай Гарэлік. Шчыра віншуем пераможцаў і жадаем ім новых поспехаў!
|