Зямны паклон, падзяка і пашана Ўсім, хто свежым хлебам корміць нас… Сяргей Грахоўскі. Хлеб – гэта не толькі смачная страва, што мацуе фізічныя і духоўныя сілы, дае здароўе, але і аснова жыцця, адданасць традыцыям продкаў, таму што ў ім – «зямлі роднай сокі». Открыть Установы адукацыі спрычыніліся да правядзення раённага свята «Дажынкі – 2018» у аграгарадку Чэрнікаўшчына. Удзельнікі мерапрыемства з душою спасціглі словы старшыні Дзяржынскага райвыканкама Мікалая Іванавіча Арцюшкевіча: «Хлеб – здабытак найвышэйшага парадку». Плённа і творча папрацавалі падчас падрыхтоўкі і правядзення ўрачыстасці кіраўніцтва і педагагічны калектыў Чэрнікаўшчынскага вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад – базавая школа. На раённых «Дажынках» грамадскасці прэзентаваны міжнародны сельскагаспадарчы праект «Дапамажы людзям», які паспяхова рэалізуецца ў Данілавіцкім вучэбна-педагагічным комплексе яслі-сад – сярэдняя школа. Попытам карысталася прадукцыя школьных бізнес-кампаній, зробленая вучнямі ўстаноў адукацыі і іх педагогамі. Шчыравалі Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Дзяржынскага раёна, сярэдняя школа № 2 г. Дзяржынска, сярэдняя школа № 1 г. Фаніпаля, Навасёлкаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа, гімназія № 1 г. Дзяржынска, Петкавіцкі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад – сярэдняя школа, сярэдняя школа № 4 г. Дзяржынска і інш. Любы жадаючы мог наведаць фотазону «З родным краем душою з’яднаны». Госці, удзельнікі мерапрыемства высока ацанілі мастацкія нумары, выдатна падрыхтаваныя юнымі артыстамі. Маладое пакаленне, педагагічныя работнікі выказалі шчырыя словы падзякі тым, хто цяжкай працай здабывае хлеб, клапоціцца, каб усім яго хапіла. Смотреть фотогалерею>>>
|