Пад такім дэвізам у хуткім часе ў г. Фаніпалі пачне працаваць новая ўстанова дашкольнай адукацыі – дзяржаўная ўстанова адукацыі “Яслі-сад № 5 г. Фаніпаля”. Утульныя, па-сучаснаму абсталяваныя памяшканні дзіцячага сада ўжо чакаюць 230 выхаванцаў. Устаноўленая сістэма відэаназірання не толькі будзе спрыяць стварэнню бяспечных умоў, але і дазволіць бацькам бачыць сваё дзіця на працягу дня. Прадугледжаны музычная і спартыўная залы, басейн, медыцынскі блок, смарт-цэнтр, сенсорны пакой, тэматычныя гульнёвыя пляцоўкі, студыя выяўленчага мастацтва. Дзецям прапануюцца дадатковыя адукацыйныя паслугі: замежная мова, фітнес, навучанне гульні ў шахматы і шашкі, мастацкая творчасць і іншыя. Маляты, якія не наведваюць дашкольнай установы, і іх бацькі змогуць займацца ў “матчынай школе”, кароткатэрміновых групах. Адукацыйны працэс будуць ажыццяўляць творчыя педагогі. Жадаем поспехаў калектыву педагогаў, выхаванцаў і іх бацькоў! |