Развітальны вальс… У ім – і светлы сум аб школьным мінулым, і найлепшыя ўспаміны, і думкі аб далейшым лёсе. Сёлета, пераступіўшы арку (дарэчы, арка была з васількоў, якія сімвалізуюць Беларусь) развіталіся са школай 299 юнакоў і дзяўчат, 39 з іх узнагароджаны залатым медалём, 1 – сярэбраным. Пасведчанні спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь уручаны Хмары Вадзіму, Мазго Глебу, Слінку Канстанціну (гімназія г. Дзяржынска), Злобіну Раману, Адашкевічу Арцёму (сярэдняя школа № 4 г. Дзяржынска), Клокавай Марыі, Карніцкай Карыне, Акулічу Максіму (гімназія № 1 г. Дзяржынска), настаўніку матэматыкі гімназіі г. Дзяржынска Алене Генадзьеўне Караневіч, настаўніку інфарматыкі сярэдняй школы № 4 г. Дзяржынска Святлане Рыгораўне Пузіноўскай. Открыть “Вынікам працы хлебороба з'яўляецца колас, а вынікам вашай працы, дарагія выпускнікі, –поспехі і дасягненні, каштоўныя для грамадства”, – адзначыў начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме Дзяржынскага райвыканкама Вацлаў Іванавіч Матусевіч. З віншавальнай прамовай звярнуўся да выпускнікоў старшыня Дзяржынскага раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Іванавіч Саракач. Аляксандр Іванавіч падкрэсліў ролю ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме ў стварэнні ўмоў для паспяховай рэалізацыі інтэлектуальных і творчых здольнасцяў навучэнцаў. Аб любові да сваёй Радзімы, роднай зямлі гаварыў беларускі пісьменнік Уладзімір Сцяпанавіч Ліпскі. Мудрыя наказы атрымалі выпускнікі ад прадстаўнікоў духавенства. “Кожная новая вяршыня патрабуе яшчэ большай адказнасці”, – заўважыў епіскап Стаўбцоўскі і Маладзечанскі Павел. “Жыццё – гэта дарога, і яе трэба з годнасцю прайсці”, – параіў ксёндз Адам. Па-сапраўднаму эмацыянальнымі атрымаліся музычныя нумары з удзелам выпускнікоў, а таксама выхаванцаў устаноў дашкольнай адукацыі. Надзвычай душэўным было выступленне спявачкі беларускай эстрады, выпускніцы гімназіі г. Дзяржынска 2009 года Анастасіі Віннікавай. … Незабыўная мелодыя развітальнага вальса, а заўтра –самастойнае дарослае жыццё.
|