9 Мая… У гэты дзень міжволі задумваешся пра цану мірнага жыцця, бяспеку і спакой, а душа напаўняецца гонарам за тых, хто, не шкадуючы сябе, мужна змагаўся за шчасце нашчадкаў. Аддзел адукацыі, спорту і турызму, установы ўнеслі важкі ўклад ва ўрачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Перамогі. Ад імя вучнёўскай моладзі са змястоўнай прамовай звярнуўся да ветэранаў, прысутных Злобін Раман, навучэнец сярэдняй школы № 4 г. Дзяржынска. Кіраўнікі, педагогі, вучні ў знак пашаны да сваіх родных і блізкіх – сведкаў бязлітаснай вайны – далучыліся да раённай патрыятычнай акцыі “Беларусь помніць: бяссмертны полк”, неслі партрэты па цэнтральнай плошчы горада. Пасля ўскладання кветак і вянкоў на Брацкіх могілках усе жадаючыя наведалі выставу “Гісторыя развіцця адукацыі Дзяржынскага раёна”, дзе асаблівай папулярнасцю карысталіся газеты 1945 года, кніга “Узяцце Берліна” 1946 года выдання, летапісы ўстаноў і іншыя дакументы. Уразіла сумесная творчасць дзяцей і бацькоў (макеты ваеннай тэхнікі), выстава “Кветкі Перамогі”, падрыхтаваная юнымі эколагамі, якасць вырабаў школьных бізнес-кампаній. Смотреть фотогалерею>>> |