што завецца Айчынай.
Л. Круглік.
Такія прыгожыя і пранікнёныя словы Людмілы Уладзіміраўны Круглік, члена Саюза пісьменнікаў, надоўга запомняцца ўдзельнікам раённага этапу конкурсу чытальнікаў “Жывая класіка: прысвячэнне маёй Радзіме”. 66 юных чытальнікаў з устаноў адукацыі Дзяржынскага раёна прыемна ўразілі ўменнем выбіраць літаратурныя творы, глыбінёй спасціжэння зместу тэкстаў, эмацыянальнасцю, шчырасцю, артыстызмам, майстэрствам трымаць увагу аўдыторыі. Некаторыя ўдзельнікі падрыхтавалі ўласныя вершы.
Метадыст раённага вучэбна-метадычнага кабінета Мойса Т.І. звярнулася да ўдзельнікаў з вершам:
У родным куточку квітнеюцца вёсны.
На дрэўцах, пасаджаных продкамі ўмела,
Калышуцца думкі і мары нясмела.
Аб поспехах будучых моляцца сосны.
Якія б жыццё ні дарыла дарогі,
Якія б завеі спасцігнулі, буры,
Нас вылечыць памяць, наш родны парог.
Ніколі не будзе складана, панура
У доміку мілым, у роднай хаціне.
Падумай жа толькі, у кожнай часіне:
Усюды прыгожа, цудоўна і проста,
Усцешыцца сэрца духоўным ростам.
Радзіма малая, жывыя прасторы –
Радзімы вялікай і грунт і аснова.
Вызначыць самых-самых было надзвычай нялёгка. У склад журы ў гэтым годзе ўвайшлі члены Саюза пісьменнікаў Рэгіна Іосіфаўна Рэўтовіч і Людміла Уладзіміраўна Круглік, дырэктар цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Дзяржынскага раёна Валянціна Віктараўна Клімовіч, прадстаўнік Дзяржынскай раённай арганізацыі “Белая Русь” Людміла Іосіфаўна Чупіна. Пераможцы ўзнагароджаны дыпломамі, а іншыя ўдзельнікі атрымалі сертыфікаты.
Спіс пераможцаў раённага этапу конкурсу “Жывая класіка: прысвячэнне маёй Радзіме”.
Пераможцы раённага этапу творчага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка: прысвячэнне маёй Радзіме»