Вучні V-ХІ класаў устаноў адукацыі Дзяржынскага раёна праходзілі лінгвістычны іспыт “Магутнае слова, ты, роднае слова!”, прыўрочаны да Міжнароднага дня роднай мовы.
Асабліва выказваем словы шчырай удзячнасці кіраўніцтву, настаўнікам і вучням гімназіі г. Дзяржынска, Баравікоўскай базавай школы, Негарэльскай сярэдняй школы № 1, гімназіі г. Фаніпаля, Чэрнікаўшчынскага вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад – базавая школа, Станькаўскай сярэдняй школы імя М. Казея, Негарэльскай базавай школы № 2, сярэдняй школы № 2 г. Дзяржынска, Дварышчанскага вучэбна-педагагічнага комплексу яслі-сад – сярэдняя школа, Скірмантаўскага вучэбна-педагагічнага комплексу яслі-сад – базавая школа, Навасёлкаўскага вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад – сярэдняя школа, Вялікасельскага вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад – базавая школа, Петкавіцкага вучэбна-педагагічнага комплексу яслі-сад – сярэдняя школа, сярэдняй школы № 1 г. Фаніпаля, гімназіі № 1 г. Дзяржынска, Валмянскага вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад – базавая школа. Надзвычай актыўнымі ўдзельнікамі сталі шасцікласнікі. Прыемна ўражвае ўзровень лінгвістычнай падрыхтоўкі, самастойнасць адказаў, уменне неардынарна мысліць, граматна цытаваць, ствараць уласныя выказванні, эмацыянальнасць і любоў да роднай мовы.
Жадаем удзельнікам іспыту новых дасягненняў і перамог!
Адказы
Заданне 1.
Прыкладны адказ: Мова – беларуская, пяшчотная, багатая, звонкая; слова – гаючае, трапнае, добрае, цікавае; краіна – родная, прыгожая, сонечная, шчаслівая.
Заданне 2.
Адказ: Змесціва – тое, што змяшчаецца ў чым-небудзь. Адштурхнуць – штуршком аддаліць, адапхнуць каго-небудзь, што-небудзь; сваёй няўважлівасцю, халоднасцю і пад. аддаліць ад сябе каго-небудзь; парваць сувязь, блізкія адносіны з кім-небудзь. Вясёлка – шматкаляровая дугападобная паласа на небе, якая ўзнікае ад праламлення сонечных прамянёў у дажджавых кроплях. Верацяно – прыстасаванне для ручнога прадзення ў выглядзе круглай драўлянай пачачкі з патаўшчэннем унізе і завостранымі канцамі. Летась – у мінулым годзе. Вечарэць – блізіцца к вечару, надыходзіць (пра вечар). Дапытлівы – які імкнецца ўсё зразумець, пазнаць; праніклівы, здольны многае заўважыць, прадбачыць.
Заданне 3.
Адказ: Спакваля, спадчына, спажытак, смажыць, прынамсі, чуллівасць, нябыт, важкі, няёмка.
Заданне 4.
Адказ: рыс – сыр, кот – ток, кара – рака, рама – мара, карма – крама, сон –нос, піла – ліпа, норка – крона.
Заданне 5.
Прыкладны адказ: Прырода і тое жывое, што існуе ў ёй, – вось з чаго дзіця пачынае сваё знаёмства з навакольным светам. Яркасць успрымання прыроды, імкненне сябраваць з ёй і разгадаць яе пакідае свой след і ў сталасці. Да таго ж, хто быў раўнадушны да прыроды ў дзяцінстве, хто ў дзіцячыя гады не падабраў птушаняці, якое выпала з гнязда не адкрыў для сябе прыгоства першай вясенняй травы ці першай зоркі, якая ўзышла вечарам на небе, – да таго з цяжкасцю дастукаюцца пачуццё прыгожага, пачуццё паэзіі, а можа быць, і простая чалавечая дабрыня.
Заданне 6.
Адказ: клён, плён; плёс; нарада, парада, шарада; рэцэптар; ліст; засцежка; вусны; вуха.
Заданне 7.
Адказ: Дэкодар, аэранавігацыя, заалогія, докшыцкі, сувязь, формаўтваральны, інжынер, ноччу, Беларуськалій, вузельчык.
Заданне 8.
Адказ: вячоркі, этнас, асілак, дранікі, кісель, сунічнік, суаўтар, нявестка, рошчына.
Заданне 9.
Адказы: Максім Танк, Іван Мележ, Сяргей Грахоўскі, Уладзімір Дубоўка, Пятрусь Макаль, Францыск скарына, Пімен Панчанка, Уладзімір Караткевіч, Цётка.
Заданне 10. Сачыненне
З павагай, раённы вучэбна-метадычны кабінет, рэсурсны цэнтр інфармацыйных тэхналогій і электронных сродкаў навучання.