Аддзел адукацыі, спорту і турызму Дзяржынскага райвыканкама па выніках 2017 года ў чарговы раз прызнаны пераможцам у абласным спаборніцтве “За дасягненне высокіх паказчыкаў у развіцці сістэмы адукацыі” ў намінацыі “Лідар у стварэнні аптымальнага адукацыйнага асяроддзя”. Высокія паказчыкі ў працы, укараненне перадавых сучасных тэхналогій дазволілі аддзелу стаць найлепшым і на ўзроўні рэспублікі, што было адзначана на пасяджэнні калегіі Міністэрства адукацыі 29 студзеня 2018 года. Открыть Дзяржынскі раён – самы высокі “куток беларускай зямлі”. Словы з гімна не столькі нагадваюць пра геаграфічнае становішча, колькі натхняюць на дасягненне новых вышынь, пошук перспектыўных ідэй, найперш у адукацыі. Пазітыўны імідж сістэмы адукацыі раёна, які грунтуецца на падтрымцы асобы дзіцяці, гуманізацыі навучання і выхавання, інавацыйных тэндэнцыях, дае магчымасць для ўпэўненай самарэалізацыі навучэнцаў і выхаванцаў, педагогаў і ўпраўленцаў. Смотреть фотогалерею>>>
|