Формула поспеху. У чым яна? Над такім важным пытаннем сумесна разважалі ганаровыя госці, настаўнікі і ўдзельнікі трэцяга (абласнога) этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбным прадмеце “Замежная мова” падчас адкрыцця, якое адбылося на базе Абласнога аграрна-тэхнічнага прафесійнага ліцэя 8 студзеня 2018 года. Открыть Начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Дзяржынскага райвыканкама Вацлаў Іванавіч Матусевіч адзначыў, што ўдзельнікі алімпіяды – бясцэнны скарб для краіны, грамадства. “Кожны з вас – ужо пераможца”, – падкрэсліла Наталля Казіміраўна Радзевіч, начальнік аддзела замежных моў Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі. Поспехаў навучэнцам пажадала Вікторыя Валянцінаўна Шчукіна, упаўнаважаны прадстаўнік Мінскага аргкамітэта. Станоўчымі эмоцыямі аўдыторыю “падзарадзілі” юныя артысты ўстаноў адукацыі Дзяржынскага раёна. Фота прадастаўлена dzr.by. Смотреть фотогалерею>>>
|