Вацлаў Іванавіч Матусевіч, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Дзержынскага райвыканкама: Для сістэмы адукацыі Новы год – гэта і падвядзенне вынікаў, і новыя надзеі, і абнаўленне мэт і задач, якія стаяць перад намі. 2017-й быў тым годам, калі кожны з нашых 7178 навучэнцаў і 3405 выхаванцаў дашкольных устаноў не толькі атрымалі новыя веды, але і падраслі духоўна, маральна, умацавалі сваё здароўе. Мы, сістэма адукацыі раёна, імкнуліся, каб дзеці маглі рэалізаваць усе свае здольнасці на розных напрамках і дасягнуць поспеху, мелі ўсе ўмовы, каб расці шчаслівымі грамадзянамі нашай краіны. У сваю чаргу, яны сваімі ўчынкамі і дасягненнямі прыносілі славу Дзяржыншчне. Открыть А новых вяршынь, якія у 2017 годзе пакарыліся нашым навучэнцам, выхаванцам і іх педагогам, сапраўды, было шмат. Дзяржынская сістэма адукацыі стала лепшай у Мінскай вобласці. Таксама яна была вызначана пераможцам сярод арганізацый сацыяльнай сферы раёна. Шэсць нашых устаноў адукацыі прызнаны лепшымі ў абласным конкурсе за стварэнне ўмоў для развіцця адукацыі. Акрамя таго, нас радуюць індывідуальныя поспехі нашых дзяцей. Сярод нашых дзяцей – 10 прызёраў рэспубліканскіх прадметных алімпіяд, больш за 250 вучняў станавіліся пераможцамі шматлікіх конкурсаў на абласным, рэспубліканскім і міжнародным узроўнях. 2017 год для нашай сістэмы адукацыі яшчэ і год інавацый. Менавіта на Дзяржыншчыне была праведзена першая ў рэспубліцы адукацыйная ярмарка па ўпраўленчай дзейнасці. Паспяхова ўкараняецца такі прект, як клас-хор, калі вучні класа ў поўным складзе займаюцца спевамі. Такіх калектываў зараз ужо каля 80-ці. Нельга не адзначыць поспехі ў развіцці ў школах гурткоў робататэхнікі, набывае вагу і праект шахматнага ўсенавуча. Але не забываемся мы і пра свае лепшыя традыцыі: 15-гадовы юбілей адсвяткаваў “Баль літаратурных герояў” – брэндавае мерапрыемства сістэмы адукацыі раёна. Таксама ўжо 15 гадоў рэалізуецца праект для дашкольнікаў “Маляты гуляюць у шахматы і шашкі”. Як заўсёды, на высокім узроўні была арганізавана і летняя аздараўленчая кампанія. 2017 год прайшоў пад дэвізам “Быць дзяржынцам – гэта гонар”. Наш раён стаў лепшым у рэспубліцы, і вельмі прыемна ведаць, што ў гэтым ёсць і ўклад нашых 47 устаноў адукацыі. Хачу пажадаць усім дзяржынцам веры ў лепшае – у нашых дзяцей. Калі мы, дарослыя, будзем прыкладваць пэўныя духоўныя намаганні пры іх выхаванні, навучымся разумець і падрымліваць сваіх дзетак, яны будуць расці здаровымі і шчаслівымі. Прыгожы той чалавек, які мае высокі ўзровень выхаванасці і чалавечнасці, ставіць перад сабой мэты, імкнецца да іх і любіць жыццё.
|