Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры, якія выкладаюць прадметы на павышаным узроўні, абмеркавалі актуальныя пытанні дапрофільнай падрыхтоўкі. Открыть Сярэдняя школа № 1 г.Фаніпаля з цеплынёй прыняла ўдзельнікаў школы ўдасканалення педагагічнага майстэрства настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры. Педагогі раёна высока ацанілі метадычную каштоўнасць урока ў 9 класе “Складаназалежны сказ з некалькімі даданымі часткамі”, праведзенага кіраўніком метадычнага фарміравання Каваленка Марынай Міхайлаўнай. Настаўнікі разгледзелі інавацыйныя прыёмы арганізацыі пазнавальнай дзейнасці на факультатыўных занятках, акрэслілі асноўныя шляхі павышэння прадметна-метадычнай падрыхтоўкі ва ўмовах профільнага навучання, прааналізавалі навукова-метадычныя артыкулы па тэме занятку.
|