З мэтай актывізацыі музейнай справы і далучэння вучняў да пошукавай і краязнаўчай справы аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама распачаў у раёне музейны марафон, які праводзіцца пад дэвізам: “Маю гонар быць дзяржынцам!”. Старт мерапрыемству быў дадзены ў раённым гісторыка-краязнаўчым музеі. Открыть Пасля знаёмства з яго абноўленымі экспазіцыямі ўдзельнікі будучага марафону сабраліся разам, каб даведацца пра ўмовы конкурсу. Пра іх паведаміла ў сваім выступленні метадыст ВМК адзела адукацыі, спорту і турызму Г. Ю. Бурынская. Яна прапанавала ў кожнай навучальнай установе стварыць групы аматараў краязнаўства, якім да 18 мая 2018 года належыць наведаць як мага болей музеяў, прычым не толькі ў раёне, але і за яго межамі. Факт іх агляду павінен быць зафіксаваны ў спецыяльным маршрутным лісце. Калі па ходу экскурсійнай паездкі ва ўдзельнікаў музейнага марафону з’явіцца магчымасць пазнаёміцца з іншымі цікавымі гістарычнымі мясцінамі, то пра ўсё ўбачанае яны таксама могуць расказаць у фота- ці відэасюжэтах. У азначаную дату, якая вядома як Міжнароды дзень музеяў, адбудзецца падвядзенне вынікаў марафону. Усе творчыя справаздачы будуць вынесены на разгляд кампетэнтнага журы, а пераможцаў чакаюць узнагароды аддзела адукацыі, спорту і турызму. Віктар УРАНАЎ
|