Педагогаў раёна гасцінна прыняла сярэдняя школа № 4 г.Дзяржынска. На высокім метадычным узроўні праведзены абагульняльны ўрок-конкурс «За смугою стагоддзяў» (настаўнік Хмялеўская С.С.), урок-гульня «Над намі словы ўладараць» (настаўнік Шпакоўская С.Л.), літаратурная гасцёўня «Песняры беларускай зямлі», прысвечаная Янку Купалу і Якубу Коласу (настаўнікі Цікунова Т.А., Бубен Т.С.). Удзельнікі пасяджэння скарысталі шанс наведаць змястоўны майстар-клас настаўніка інфарматыкі кваліфікацыйнай катэгорыі «настаўнік-метадыст» Пузіноўскай С.Р. па даследчай дзейнасці. Заслугоўвае ўвагі ўклад у мерапрыемства намесніка дырэктара, настаўніка беларускай мовы і літаратуры Кандратовіч А.П.
Настаўнікі падрабязна прааналізавалі артыкул начальніка аддзела сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі «Фарміраванне камунікатыўнай кампетэнцыі вучняў на аснове выкарыстання інтэрактыўных метадаў навучання» Ільіной Р.П., артыкул дацэнта кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Дзёмінай Н.П., абмеркавалі актуальныя накірункі развіцця філалагічнай адукацыі, падчас групавой работы раскрылі сутнасць метадаў «Відэасюжэт», «Калі б я быў…», «Тэлеграма» і інш.
Смотреть фотогалерею>>>