Яркі доказ таму – ХХ конкурс работ даследчага характару (канферэнцыя) навучэнцаў устаноў адукацыі Мінскай вобласці. Навучэнцы Дзяржыншчыны годна прадставілі раён, прадэманстравалі высокія вынікі.
Найлепшымі, па меркаванні кампетэнтнага журы, сталі:
секцыя “Біялогія”:
Слінка Канстацін, 11 клас, гімназія г.Дзяржынска (дыплом ІІІ ступені, кіраўнік Слінка Святлана Уладзіміраўна);
секцыя “Прыродазнаўчанавуковыя дысцыпліны”:
Кавалькова Марыя, 6 клас, гімназія г.Дзяржынска (дыплом ІІІ ступені, кіраўнік Бердашкевіч Таццяна Леанідаўна);
секцыя “Лінгвістыка (беларуская мова)”:
Арабіна Анастасія, 10 клас, гімназія г.Фаніпаля (дыплом ІІ ступені, кіраўнік Кушкіна Ірына Анатольеўна);
секцыя “Літаратуразнаўства (беларуская літаратура)”:
Жылінская Дар’я, 8 клас, гімназія № 1 г.Дзяржынска (дыплом І ступені, кіраўнік Сяліцкая Алена Чаславаўна);
секцыя “Матэматыка”:
Заботкін Багдан, 9 клас, гімназія г.Дзяржынска (дыплом ІІ ступені, кіраўнік Валахановіч Таццяна Уладзіміраўна);
секцыя “Фізіка і астраномія”:
Дзідзюля Ганна, Зіневіч Анастасія, 11 клас, гімназія г.Дзяржынска (дыплом ІІ ступені, кіраўнік Доўнар Міхаіл Люцыянавіч);
Акуліч Максім, 11 клас, гімназія № 1 г.Дзяржынска (дыплом ІІІ ступені, кіраўнік Філіповіч Аляксей Ігаравіч);
секцыя “Хімія”:
Светлакоў Уладзіслаў, 11 клас, гімназія № 1 г.Дзяржынска (дыплом І ступені, кіраўнік Сечка Іна Барысаўна).
Шчыра віншуем пераможцаў, жадаем новых навуковых пошукаў, памкненняў і дасягненняў!