1 лістапада дадзены старт раённаму этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. У першы дзень прайшлі алімпіяды па англійскай, нямецкай, французскай мовах, хіміі, першы тур (напісанне водгуку) па беларускай мове і літаратуры, рускай мове і літаратуры. 2 лістапада адбудзецца алімпіяда па працоўным навучанні, інфарматыцы, другі тур (комплексная работа) па беларускай мове і літаратуры, рускай мове і літаратуры. У веданні астраноміі, грамадазнаўства, матэматыкі, біялогіі вучні паспаборнічаюць 3 лістапада. Апошні дзень алімпіяды – 4 лістапада – будзе надзвычай насычаным для юных фізікаў, гісторыкаў, географаў.
Алімпіяда – не толькі складаныя заданні, але перш за ўсё гэта цікавы выбар, надзейная пуцёўка ў дарослае жыццё.
Поспехаў вам, дарагія алімпійцы!