“Добрая слава даражэйшая за срэбра і золата”, – гаворыць прыказка. Надзвычай важна, калі важкія дасягненні, прафесійныя набыткі замацоўваюцца сапраўдным прызнаннем. Открыть Аляксандр Мікалаевіч Ляўко, старшыня Дзяржынскай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі, пастановай Прэзідыума Савета Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ад 25 кастрычніка 2017 года № 522 узнагароджаны юбілейным медалём “100 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі”. Сімвалічна, што Аляксандр Мікалаевіч стаў першым у Дзяржынскім раёне ўладальнікам медаля такога кшталту. Высокая ўзнагарода ўручана за шматгадовую добрасумленную працу, выніковую грамадскую дзейнасць, асабісты значны ўклад у развіццё прафсаюзнага руху. Шчыра віншуем Аляксандра Мікалаевіча і жадаем новых узнагарод!
|