Начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Дзяржынскага райвыканкама Матусевіч Вацлаў Іванавіч акрэсліў перспектывы развіцця сістэмы адукацыі рэгіёна, падзяліўся важкімі афарызмамі.
Кіраўнікі пазнаёміліся з эфектыўнай практыкай работы ўстаноў раёна. Дырэктар сярэдняй школы № 4 г. Дзяржынска Лукша Людміла Канстанцінаўна расказала аб вопыце работы па стварэнні роўных магчымасцяў для
навучэнцаў і высокіх асобасных дасягненняў на шляху ад энергаэфектыўнасці да ўстойлівага развіцця. Значэнне адукацыі як сапраўднай каштоўнасці падкрэслілі кіраўнікі гімназіі № 1 г. Дзяржынска і гімназіі г. Дзяржынска Скуратовіч Валерый Леанідавіч і Паўхлеб Людміла Станіславаўна. Варыятыўная мадэль сельскай установы адукацыі як адкрытай сістэмы сацыялізацыі дзяцей ва ўмовах аграгарадка прадстаўлена дырэктарам Петкавіцкага вучэбна-педагагічнага комплексу яслі-сад – сярэдняя школа Рабіноўскай Валянцінай Іванаўнай. Аб рэалізацыі рэспубліканскага праекта «Школа будучага» расказала дырэктар сярэдняй школы № 1 г. Фаніпаля Халопіца Ганна Уладзіміраўна.
Раённы вучэбна-метадычны кабінет, установы прадэманстравалі гасцям фрагмант адкрытага адукацыйнага Кірмашу. Перад кіраўнікамі з уласнай распрацоўкай электроннага дзённіка выступіў Дубіна Максім Віктаравіч, настаўнік фізікі сярэдняй школы № 1 г. Фаніпаля, суперфіналіст конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў «Настаўнік года – 2017».