Надзвычай прыемна, калі настаўнік – граматны спецыяліст, майстар сваёй справы – атрымлівае прызнанне не толькі сярод вучняў, бацькоў, калег, але і сярод грамадскасці, дасягае вялікіх вышынь і перамог. Настаўнік фізікі сярэдняй школы № 1 г. Фаніпаля Дубіна Максім Віктаравіч стаў пераможцам конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў “Настаўнік года – 2017” у намінацыі “Фізіка, матэматыка, інфарматыка, астраномія”. Открыть Максім Віктаравіч з годнасцю вытрымаў усе конкурсныя выпрабаванні і паказаў найлепшыя вынікі ў сваёй намінацыі. Крыштальны журавель – узнагарода за штодзённую самаадданую працу, неардынарны і творчы падыход да справы. Максіму Віктаравічу прысвоена званне “Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь”. Шчыра віншуем педагога, жадаем моцнага здароўя, новых перамог і ўзлётаў.
|