Летнія канікулы для школьнікаў – самая любімая пара года. Тут можа быць усё: і адпачынак у аздараўленчым лагеры, і падарожжа з сябрамі, і паездка да бабулі з дзядулем, і, канешне, наведванне розных мерапрыемстваў, цікавых месцаў. Открыть У ходзе экскурсіі па родным Дзяржынскім раёне вучні Дзямідавіцкага вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад - базавая школа наведалі вёску Навасады. Мэтай экскурсіі з’яўлялася адсочванне і выяўленне характэрных рысаў гістарычнага развіцця мясцовасці. Кожны дзень, калі пераступаеш парог сваёй хаты, ідзеш па вёсцы, бачыш знаёмыя з дзяцінства абрысы наваколля, сустракаешся з аднавяскоўцамі, пачынаеш разумець, што за ўсім гэтым стаіць гісторыя тваёй Бацькаўшчыны. Няхай маленькая кропелька ў агульнай гісторыі краіны, але гэта − твая маленькая радзіма. Узнікае неабходнасць для самога сябе больш дэталёва і рознабакова даследаваць мінулае родных мясцін, даведацца пра мясцовых жыхароў, бо колькі жыццёвых дарог, столькі лёсаў аб’ядноўваецца вакол адной мясцовасці.
|