Пытанні развіцця адукацыі, павышэння яе якасці, фарміравання гарманічнай асобы дзіцяці, пошуку аптымальных форм і метадаў педагагічнага ўзаемадзеяння заўсёды актуальныя, заслугоўваюць увагі на на канферэнцыях, форумах, семінарах і іншых значымых мерапрыемствах. Открыть Падзяліцца лепшым вопытам, інавацыйнымі метадычнымі набыткамі педагогі змогуць 18 жніўня, у першы дзень жнівеньскага форуму работнікаў адукацыі, спорту і турызму, у Дзяржынскім раёне. Сярэдняя школа № 1 г.Фаніпаля гасцінна прыме ўдзельнікаў ІV рэгіянальнага этапу Міжнароднага Кірмашу сацыяльна-педагагічных інавацый “Развіццё адукацыі: ад ідэі да практыкі”. У мерапрыемстве новага фармату прымуць удзел педагогі Мінскай вобласці, Іванаўскага, Драгічынскага, Столінскага раёнаў Брэсцкай вобласці. На Кірмашы будуць прадстаўлены сучасныя аўтарскія распрацоўкі і праекты, метадычныя прадукты, друкаваныя і электронныя выданні Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі, прадукцыя выдавецтваў рэспублікі. Для азнаямлення і набыцця прапануецца каля 100 стэндавых прэзентацый, 15 педагогаў (у тым ліку і старшы выкладчык МАІРА) запросяць на майстар-клас , 6 аўтараў правядуць аўкцыён. У другі дзень форуму, 29 жніўня, на пленарным пасяджэнні спецыялісты адукацыі, ганаровыя госці пабудуюць канструктыўны дыялог на тэму “Даступнасць і якасць масавай адукацыі, паспяховасць суб’ектаў адукацыйных адносін – стратэгія развіцця адукацыі Дзяржынскага раёна”.
|