Асабліва цікава і карысна адпачываць, калі чытаеш любімую кнігу, захапляешся добрымі ўчынкамі любімых літаратурных герояў, выхоўваеш у сабе найлепшыя маральныя якасці, марыш толькі пра прыемнае. Школьнікі Дзяржынскага раёна з задавальненнем далучыліся да рэспубліканскай акцыі “Лета з цудоўнай кнігай”, прыўрочанай да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання. Еўфрасіння Полацкая і Францыск Скарына, Якуб Колас і Янка Купала, Максім Багдановіч і Уладзімір Караткевіч, Уладзімір Ліпскі і Алена Масла… Прываблівае як класіка, так і сучасная літаратура.
Установы і аздараўленчыя пляцоўкі прапануюць вучням займальныя праекты, віктарыны, конкурсы, квэсты і, безумоўна, сустрэчы.
Для выхаванцаў аздараўленчага лагера “Дружба” ў даступнай форме правяла паэтычны майстар-клас Рэгіна Іосіфаўна Рэўтовіч, член Саюза пісьменнікаў. Рэгіна Іосіфаўна расказала біяграфію, пазнаёміла са сваімі кнігамі, натхнёна прачытала вершы, дала слушныя парады пачынаючым паэтам.
Выхаванцы шчыра ўдзячны Рэгіне Іосіфаўне за цікавую сустрэчу, за дабрыню і спагадлівасць.