У 2016/2017 навучальным годзе завяршылася рэалізацыя трох педагагічных праектаў абласнога ўзроўню ва ўстановах адукацыі Дзяржынскага раёна. Калектыў Негарэльскай базавай школы № 2 на працягу трох гадоў плённа працаваў над праектам «Укараненне мадэлі рэсурснага цэнтра па
прафарыентацыі ў дзейнасці базавай школы», сярэдняй школы № 4 г.Дзяржынска – «Арганізацыя дзейнасці ўстановы адукацыі як Школы беражлівых», Дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці г.Дзяржынска – «Фарміраванне асноў патрыятызму ў дзяцей дашкольнага ўзросту на аснове выкарыстання электронных сродкаў навучання».
Кожны з праектаў стаў паспяховым стартам для далейшага развіцця ўстановы, удасканалення прафесіяналізму педагогаў. Усе тры праекты завяршыліся паспяхова. Дырэктар Негарэльскай базавай школы № 2 Таццяна Пятроўна Кудзіна ўзнагароджана дыпломам Міністэрства адукацыі па выніках удзелу ў ХVІІ выставе навукова-метадычнай літаратуры, педагагічнага вопыту і творчасці вучнёўскай моладзі «Правільны прафесійны выбар – упэўненае будучае маладога пакалення!». Экспертны савет упраўлення адукацыі падчас стэндавай прэзентацыі творчых справаздач адзначыў дыпломамі праекты Дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці г.Дзяржынска і сярэдняй школы № 4 г.Дзяржынска, якія будуць прадстаўлены на абласным педадагічным форуме ў жніўні.
Жадаем творчым групам устаноў новых праектаў і перамог!