12 вучняў устаноў адукацыі Дзяржынскага раёна былі запрошаны на фінальнае мерапрыемства. На свяце можна было не толькі натхніцца творчасцю сучасных беларускіх пісьменнікаў і паэтаў, адчуць смак мілагучнага беларускага слова, паглядзець тэатральную пастаноўку, палюбавацца скульптурамі Еўфрасінні Полацкай, Францыска Скарыны, Сімяона Полацкага, але і праявіць сябе ў якасці чытальніка.
Вучань 3 класа Путчынскага вучэбна-педагагічнага комплексу яслі-сад – пачатковая школа Дудкін Канстанцін атрымаў найвышэйшую ацэнку кампетэнтнага журы. Канстанціну за паспяховае выступленне ўручана ўзнагарода – кнігі Алены Масла “Мяне завуць Лахнэска”, Уладзіміра Ліпскага “Сакрэты колераў «Вясёлкі»”.
Жадаем поспехаў юным аматарам літаратуры, юным чытальнікам!