Урокі беларускай літаратуры для вучняў Дзяржынскага раёна правёў Уладзімір Сцяпанавіч Ліпскі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі, галоўны рэдактар часопісаў “Вясёлка”, “Буся”. Незвычайныя заняткі былі праведзены для вучняў 2-3 класаў гімназіі г.Фаніпаля, гімназіі № 1 г.Дзяржынска, гімназіі г.Дзяржынска дзякуючы рэспубліканскаму праекту “Чытаем па-беларуску з velcom”. Открыть Кожны ўрок – цікавы і непаўторны. Разам з Уладзімірам Сцяпанавічам вучні вялі змястоўны дыялог аб значэнні кнігі для развіцця асобы, знаёміліся з новымі творамі сучаснай беларускай літаратуры, разважалі аб паходжанні ўласных прозвішчаў, чыталі вершы, складалі казкі. Перад знакамітым госцем выступілі пераможцы раённага конкурсу юных чытальнікаў “«Вясёлка” і мы – надзейныя сябры”. У.С. Ліпскі ўручыў граматы часопіса вучням гімназіі № 1 г.Дзяржынска Калядка Караліне і Пілатовічу Валерыю, а ўсе жадаючыя мелі магчымасць атрымаць аўтограф. У падарунак педагогу вучні падрыхтавалі не толькі сувеніры, кветкі, але і выдатныя музычныя нумары. Усе класы паставілі настаўніку адзнаку “дзесяць”. Сустрэча з любімым пісьменнікам у фармаце ўрока яшчэ раз пераканала: каб быць сапраўдным чалавекам і сапраўдным грамадзянінам, патрэбна любіць родную зямлю, мову, цаніць бацькоў, родных, умець сябраваць, цаніць навуку і жыццё. Смотреть фотогалерею>>>
|