Настаўнікі Дзяржынскага раёна атрымалі цудоўную магчымасць наведаць Шчомысліцкую сярэднюю школу, пераняць эфектыўны педагагічны вопыт Марыны Леанідаўны.
Сустрэча пачалася з прывітальнай прамовы дырэктара Марата Васільевіча Касцяневіча, намесніка дырэктара па вучэбнай рабоце Людмілы Іванаўны Лапко. Удзельнікаў мерапрыемства прыемна ўразіла ігранне на дудачцы, танец “Ручнік”, словы-віншаванні, падрыхтаваныя вучнямі ўстановы.
Надзвычай карыснымі былі арыгінальныя метады і прыёмы актывізацыі пазнавальнай дзейнасці навучэнцаў, заданні для інтэрактыўнай дошкі, займальныя практыкаванні. Падчас семінара педагогі пазнаёміліся з дзейнасцю рэсурснага цэнтра па беларускай мове і літаратуры, вучэбнага кабінета, паэтычнага гуртка “Першыя промні”, даследчай работай пра беларускія ручнікі, праектам “Па слядах графаў Чапскіх”, пагарталі старонкі літаратурнага альманаха “Гэта – мы”, відэачасопіса “Мысліца”.
Настаўнікі-філолагі ад душы прамовілі:
Хоць вакол снягі і вецер,
Ды ў сэрцы ў нас – цяпло сустрэчы.
Святло пазнання,
І мударсць плёну, і прызнанне…
Настаўнік песціць думкі вучняў,
Настаўнік песціць душы вучняў.
Аддаць сябе любімай справе
І не скарыцца хуткай славе.
Падарыць натхненне словам
І жыццё расквеціць мовай.
Удзячны Вам за ўсё бясконца.
Няхай жа лёс расквеціць сонцам
І шчасце будзе век бяздонным,
Як мовы роднай зык,
Дарогу асвеціць ручнік.
Смотреть фотогалерею>>>