14 кастрычніка, у Дзень маці, гімназія №1 г.Дзяржынска гасцінна прымала бацькоў-выхавальнікаў дзіцячых дамоў сямейнага тыпу, прыёмных маці, прадстаўнікоў аддзела адукацыі, спорту і турызму.
З цёплымі словамі віншавання, удзячнасці звярнуўся да жанчын начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Вацлаў Іванавіч Матусевіч. “Маці заўсёды жадае дабра, ад душы радуецца за нас. Малітвы маці моцна дапамагаюць у жыцці, спрыяюць поспехам і дасягненням”, – падкрэсліў Вацлаў Іванавіч. Па-сапраўднаму сагрэлі сэрцы супрацоўніц аддзела ўзнагароды – Падзякі начальніка. Кранула ўдзельнікаў мерапрыемства віншавальная прамова намесніка начальніка Галіны Уладзіміраўны Гапаньковай. Галінай Уладзіміраўнай пранікнёна зацытаваны радкі класіка беларускай літаратуры – Цёткі:
Я глянуў на кветкі: аж братня завяла,
Шчырага друга пад плесняй ляжала,
Адна толькі кветка, як сонца, цвіла:
Бо моцна любіла матуля адна...
З найлепшымі пажаданнямі выступіў старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Аляксандр Мікалаевіч Ляўко.
Неардынарны падарунак фотапраект – “Я – мама”– прапанавалі маладыя спецыялісты Алёна Сяргееўна Шабар і Марына Аляксандраўна Касіловіч. Падтрыманню прыўзнятага настрою аўдыторыі садзейнічалі музычныя кампазіцыі, прафесійна выкананыя інжынерам-энергетыкам групы цэнтралізаванага гаспадарчага абслугоўвання ўстаноў адукацыі Віктарам Паўлавічам Журліцыным.
Усе прысутныя атрымалі асалоду ад шчырай, нязмушанай атмасферы, канцэрта, падрыхтаванага вучнямі гімназіі №1 г.Дзяржынска, – харэаграфічных нумароў, літаратурных замалёвак, харавога выканання. І запомніліся словы песні: “Мама! Будзь заўсёды са мною побач”.
Глядзець фотагалерэю>>>