У адпаведнасці з планам мерапрыемстваў у рамках рэспубліканскай акцыі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”, падрыхтоўкі да святкавання 870-годдзя г.Дзяржынска, з мэтай прыцягнення навучэнцаў да вывучэння гісторыі краіны, гісторыі і культуры роднага края, выхавання грамадзянска-патрыятычных пачуццяў, пашырэння і паглыблення ў навучэнцаў інтэлектуальных і пазнавальных здольнасцей праведзена 5-я раённая краязнаўчая алімпіяда па краязнаўству, у якой удзельнічалі вучні 8-11 классов усіх устаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Вучні паказалі дастатковы ўзровень ведаў па гісторыі роднага края.
Абсалютнымі пераможцамі сталі:
Лазоўская Лізавета Вячаславаўна, вучаніца 8 класа ДУА “Петкавіцкі ВПК ЯС-СШ”;
Васько Маргарыта Дзмітрыеўна, вучаніца 9 класа ДУА “Негарэльская сярэдняя школа №1”;
Альховіч Аляксандр Мікалаевіч, вучань 10 класа ДУА “Сярэдняя школа №1 г.Фаніпаля”;
Кацягова Вікторыя Вячаславаўна, вучаніца 11 класа ДУА “Негарэльская сярэдняя школа №1”.
27 лютага 2016 года працавала раённая выстава па рэалізацыі раённага краязнаўчага праекта да 870-годдзя г.Дзяржынска “Мая Дзяржыншчына. Юбілейны марафон”, у якой прынялі ўдзел усе ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі і Дзяржынскі раённы цэнтр турызму і краязнаўства”.
Выстава прадэманстравала высокі ўзровень даследчых работ, эмблем, талісманаў да 870-годдзя г. Дзяржынска, краязнаўчых каляндароў, краязнаўчых альманахаў, паштовак, фотаздымкаў і г.д.
Абсалютнымі пераможцамі сталі:
ДУА “Гімназія №1 г.Дзяржынска” і ДУА “Сярэдняя школа №2 г.Дзяржынска” – 1 месца;
ДУА “Сярэдняя школа №4 г.Дзяржынска”, ДУА “Станькаўская сярэдняя школа ім. М.Казея”, ДУДА “Дзяржынскі раённы цэнтр турыэму і краязнаўства” – 2 месца;
ДУА “Негарэльская сярэдняя школа №1”, ДУА “Гімназія г.Дзяржынска”, ДУА “Сярэдняя школа №1 г.Фаніпаля”, ДУА “Забалоцкі ВПК ДС-БШ”, ДУА “Петкавіцкі ВПК ЯС-СШ” – 3 месца.
Глядзіце фотагалерэю >>>