30 студзеня 2016 года спаўняецца 95 гадоў з дня нараджэння народнага пісьменніка Івана Шамякіна. Іван Пятровіч Шамякін – пісьменнік-рэаліст, сапраўдны майстар беларускага слова. Вывучаючы творы І.Шамякіна, маладое пакаленне спасцігае ўрокі справядлівасці, дабрыні, працалюбства, цярплівасці, праўдалюбства, чалавечнасці. Запамінаюцца мудрыя, абгрунтаваныя ўчынкі герояў “Злой зоркі”, “Ахвяраў”, “Трывожнага шчасця”, “Сэрца на далоні”, “Вазьму твой боль”, “Атлантаў і карыятыдаў”… І штораз хочацца ўважліва чытаць, разважаць, думаць. Открыть Будучыя студэнты філфака Белдзяржуніверсітэта на лекцыях сустрэнуцца з прафесарам загадчыкам кафедры беларускай філалогіі і культуры Таццянай Іванаўнай Шамякінай – дачкой пісьменніка, выкладчыкам кафедры тэорыі літаратуры Славянай Вячаславаўнай, унучкай. Літаратары, якія захочуць друкавацца ў часопісе “Полымя”, пазнаёмяцца з загадчыкам аддзела Марыяй Вячаславаўнай Кудрашовай. Ва ўстановах адукацыі раёна пройдуць шматлікія мерапрыемствы, прысвечаныя жыццю і творчасці Івана Шамякіна, – выставы, класныя гадзіны, літаратурныя акцыі, літаратурныя вечарыны, конкурсныя праграмы, дыялогі-роздумы, канферэнцыі і г.д. Поспехаў вам, дарагія шамякіназнаўцы!
|