У мерапрыемстве прынялі ўдзел ганаровыя госці, прадстаўнікі арганізацыйнага камітэта: першы намеснік начальніка ўпраўлення адукацыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Таццяна Валянцінаўна Апраніч, упаўнаважаны прадстаўнік Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Вольга Уладзіміраўна Гапоннік, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Вацлаў Іванавіч Матусевіч, начальнік вучэбна-метадычнага аддзела замежных моў Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі Наталля Казіміраўна Радзевіч, дырэктар абласнога аграрна-тэхнічнага ліцэя Віталь Мікалаевіч Лісоўскі.
Таццяна Валянцінаўна Апраніч адзначыла, што алімпіяда – важкая прыступка ў жыцці, якая дае магчымасць павысіць адукацыйны ўзровень, дапамагае паверыць у свае здольнасці. Вацлаў Іванавіч Матусевіч выказаў спадзяванні перш за ўсё на веды і стараннасць, асобасны патэнцыял алімпіяднікаў. “Няхай няпроста дабіцца поспеху, няхай шмат траціцца намаганняў, але абласны этап алімпіяды – гэта шанс атрымаць сто балаў на цэнтралізаваным тэсціраванні, без экзаменаў паступіць у вышэйшую навучальную ўстанову”, – падкрэсліла Вольга Уладзіміраўна Гапоннік.
Увазе гасцей і ўдзельнікаў алімпіяды прапанаваны святочны канцэрт, падрыхтаваны сіламі Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Дзяржынскага раёна, гімназіі г.Дзяржынска, сярэдняй школы №1 г.Фаніпаля, Дзяржынскай дзіцячай школы мастацтваў. Прадстаўнікам кожнага з раёнаў-удзельнікаў трапляліся “зоркі” – поспеху, удачы, творчасці, радасці і інш. Многія ўдзельнікі алімпіяды сталі ўладальнікамі “шчаслівых” латарэйных білетаў, атрымалі падарункі.
Смотреть фотогалерею>>>