З мэтай папулярызацыі сямейнага чытання, павышэння чытальніцкай культуры вучняў, выхавання пашаны да літаратуры як мастацтва слова праводзіцца раённы конкурс калажаў “Тата, мама, я – чытаючая сям’я”.
У конкурсе могуць прыняць удзел усе жадаючыя вучні 1-9 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Дзяржынскага раёна. Сумесна з бацькамі навучэнцы ствараюць калаж “Любімая кніга маёй сям’і”, размяшчаюць яго на сайце сваёй установы да 12 студзеня ўключна. У рабоце варта пазначыць назву кнігі і яе аўтара, напісаць невялікі водгук (даць разгорнуты адказ на пытанне “За што наша сям’я любіць гэту кнігу?”), зацытаваць любімыя радкі, расказаць, чаму вучыць кніга, праілюстраваць малюнкам. І не забыцца ўказаць сваё прозвішча, імя, клас.
Поспехаў вам, дарагія вучні!
Пратакол конкурсу>>>
Назва установы>>>