Пасведчанні пераможцы конкурсу “Педагог года – 2015 Дзяржынскага раёна” атрымалі 56 педагагічных работнікаў. Падзякі начальніка таксама ўдастоены: Вольга Аляксандраўна Дубоўская, загадчык аддзела арганізацыйна-масавай работы Цэнтра дзяцей і моладзі Дзяржынскага раёна, лепшая ў вобласці каманда КВЗ “Трымайся!”, Юлія Анатольеўна Пражэнік, загадчык ясляў-сада №1 г.Дзяржынска. Граматы Міністэрства адукацыі атрымалі намеснік дырэктара па вучэбна-метадычнай рабоце гімназіі г.Дзяржынска Галіна Яўгеньеўна Мігура, загадчык Дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці г.Фаніпаля Яўгенія Яўгеньеўна Філіповіч.
Педагогаў шчыра павіншавалі ганаровыя госці: намеснік старшыні Дзяржынскага райвыканкама Аляксандр Сяргеевіч Чаган, прарэктар па навукова-метадычнай рабоце Марына Аляксееўна Краснова, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Вацлаў Іванавіч Матусевіч, заслужаны настаўнік БССР метадыст раённага вучэбна-метадычнага кабінета Галіна Юльянаўна Бурынская, экс-загадчык ясляў-сада №2 г.Дзяржынска Галіна Іосіфаўна Русецкая, старшыня Дзяржынскай раённай арганізацыі Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” Раіса Мікалаеўна Смяян.
Высокі ўзровень прафесіяналізму педагогаў Дзяржыншчыны, іх інтэлектуальна-творчы патэнцыял, працалюбства, адданасць дзецям адзначыў А.С. Чаган. Важкасць дасягненняў сістэмы адукацыі для грамадства падкрэслена ў выступленні В.І. Матусевіча. Аддзелу адукацыі, спорту і турызму прарэктарам інстытута М.А. Красновай уручаны кнігі ад Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі. Педагогі атрымалі каштоўныя падарункі ад Дзяржынскай раённай арганізацыі Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь”.
Па-сапраўднаму радасны, натхнёны настрой стварылі педагагічныя калектывы, вучні гімназіі г.Фаніпаля, сярэдняй школы №1 г.Фаніпаля падчас святочнага канцэрта.
Смотреть фотогалерею>>>
Читать на сайте Узвышша>>>