У межах Калядных педагагічных сустрэч 29 снежня настаўнікі беларускай мовы і літаратуры наведалі кабінет-музей народнай культуры на філалагічным факультэце Белдзяржуніверсітэта, паглядзелі спектакль “Батлейка” ў Літаратурным музеі М.Багдановіча. Загадчык кабінета-музея Ганна Вітальеўна Лахоўская правяла змястоўную экскурсію “Культура і побыт нашых продкаў”, падрабязна расказала аб сакральным значэнні прадметаў хатняга побыту. Настаўнікі з задавальненнем адказвалі на пытанні віктарыны, слухалі народныя песні. Цікава, што ў Літаратурным музеі М.Багдановіча педагогі не толькі пабылі гледачамі “Батлейкі”, але і паспрабавалі сябе ў ролі акцёраў-батлеечнікаў.
30 снежня на базе дзяржаўнай установы адукацыі “Гімназія г.Дзяржынска” Іна Рычардаўна Віннік, настаўнік рускай мовы і літаратуры кваліфікацыйнай катэгорыі “настаўнік-метадыст” Сноўскай сярэдняй школы Нясвіжскага раёна, правяла майстар-клас, падчас якога прадэманстравала інавацыйныя формы і метады работы з вучнямі, даказала важкасць эмацыянальна-пачуццёвага ўспрымання літаратурнага і лінгвістычнага матэрыялу. Настаўнікі вельмі ўдзячны Іне Рычардаўне за адкрыты дыялог, цікавыя заданні, творчы падыход, цёплую і даверлівую атмасферу.
Настаўнікі англійскай, нямецкай, французскай моў працавалі па тэме “Кампетэтнасны падыход у выкладанні замежнай мовы”. Педагогі выказалі ўласныя меркаванні пра мэтазгоднасць рэалізацыі кампетэнтнаснага падыходу, прапанавалі калегам метадычныя матэрыялы з вопыту работы. Дароцкая Тамара Пятроўна, настаўнік нямецкай мовы дзяржаўнай установы адукацыі “Дварышчанскі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад – сярэдняя школа”, падзялілася незабыўнымі ўражаннямі ад наведвання школ Германіі. Напрыканцы сустрэчы гучалі шчырыя віншаванні са святамі на розных мовах свету.
Смотреть фотогалерею