На свяце прысутнічалі ганаровыя госці: старшыня Беларускага дзіцячага фонду, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, уладальнік ордэна Францыска Скарыны, галоўны рэдактар часопісаў “Вясёлка” і “Буся” Уладзімір Сцяпанавіч Ліпскі, намеснік галоўнага рэдактара Анастасія Віктараўна Радзікевіч, пісьменніца Алена Сцяпанаўна Масла, старшыня Фаніпальскага гарвыканкама Людміла Аляксееўна Калініч, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Дзяржынскага райвыканкама Вацлаў Іванавіч Матусевіч.
Канцэрт, выставы на высокім узроўні падрыхтавалі педагагічныя калектывы і вучні Цэнтра дзяцей і моладзі Дзяржынскага раёна, Цэнтра дзяцей і моладзі г.Фаніпаля, сярэдняй школы №1 г.Фаніпаля, гімназіі г.Фаніпаля, Негарэльскай сярэдняй школы №1, выхаванцы Дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці г.Фаніпаля. Удзельнікі свята аформілі з фотаздымкаў і прысвячэнняў маці фотагалерэю “Мама! Ты ў сэрцы маім…” Актыўна задавалі пытанні У. Ліпскаму вучні міжшкольнага педагагічнага класа.
Узнагароджаны каштоўнымі падарункамі члены адміністрацыі ясляў-сада №3 г.Дзяржынска, Дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці п.Энергетыкаў, ясляў-сада №7 г.Дзяржынска, Чаркаскага ясляў-сада, Станькаўскага дзіцячага сада №2 за лепшыя паказчыкі ў падпісцы на часопіс “Буся”, дырэктары Вялікасельскага вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад – базавая школа, Путчынскага вучэбна-педагагічнага комплексу яслі-сад – пачатковая школа, Томкавіцкага вучэбна-педагагічнага комплексу яслі-сад – сярэдняя школа, гімназіі №1 г.Дзяржынска, Негарэльскай базавай школы №2 – за высокія вынікі ў падпісцы на часопіс “Вясёлка”. Адзначаны педагогі ўстаноў дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі – лідары ў падпісцы на “Бусю” і “Вясёлку”: Асташэвіч Святлана Яўгеньеўна, выхавальнік дашкольнай адукацыі дзяржаўнай установы адукацыі “Яслі-сад №3 г.Дзяржынска”, Навумава Наталля Паўлаўна, выхавальнік дашкольнай адукацыі дзяржаўнай установы адукацыі “Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці п.Энергетыкаў”, Казакова Алена Фёдараўна, выхавальнік дашкольнай адукацыі дзяржаўнай установы адукацыі “Чаркаскі яслі-сад”, Яцкоўская Алена Рыгораўна, настаўнік дзяржаўнай установы адукацыі “Вялікасельскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – базавая школа”, Колас Тамара Казіміраўна, настаўнік дзяржаўнай установы адукацыі “Путчынскі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад – пачатковая школа”, Вярковіч Наталля Іванаўна, настаўнік дзяржаўнай установы адукацыі “Томкавіцкі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад – сярэдняя школа”, Баравая Таццяна Генадзьеўна, настаўнік дзяржаўнай установы адукацыі “Гімназія №1 г.Дзяржынска”, Аліферава Аксана Аляксандраўна, настаўнік дзяржаўнай установы адукацыі “Негарэльская базавая школа №2”, Магазіншчыкава Наталля Васільеўна, настаўнік дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №1 г.Фаніпаля”, Пажога Алена Анатольеўна, настаўнік дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №4 г.Дзяржынска”, Салаўёва Вольга Уладзіміраўна, настаўнік дзяржаўнай установы адукацыі “Дварышчанскі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад – сярэдняя школа”, Кулажанка Галіна Аляксандраўна, настаўнік дзяржаўнай установы адукацыі “Данілавіцкі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад – сярэдняя школа”, Таўстуха Таццяна Яўгеньеўна, настаўнік дзяржаўнай установы адукацыі “Навасёлкаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа”. Начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму ўручыў падарункі пераможцам конкурсу “Свет вачыма мамы” – вучням і іх мамам.
Шчымлівыя ўспаміны пра маці, шчырыя і ўзнёслыя словы падзякі, якія прагучалі на свяце, далі кожнаму ўдзельніку па-сапраўднаму зразумець, наколькі важна яе любіць, цаніць і берагчы.
Праглядзець фотагалерэю>>>