Душою адданыя дзецям з гадоў маладых… Пад такой назвай пройдзе баль педагогаў Дзяржынскага раёна. Згаданыя словы сведчаць пра значнасць, непаўторнасць, выключнасць асобы маладога чалавека. Найперш – сучаснага Настаўніка. Урачыстасць адбудзецца напярэдадні прафесійнага свята – 30 верасня 2015 года – на базе гарадскога Дома культуры. Пачнецца мерапрыемства ў 15.00. Открыть Запрашаюцца да ўдзелу кіраўнікі ўстаноў адукацыі, ветэраны педагагічнай працы, маладыя настаўнікі, выхавальнікі, работнікі аддзела адукацыі, спорту і турызму Дзяржынскага райвыканкама, прадстаўнікі ўлады. Асабліва цяпер, падчас святкавання, варта не забывацца пра тых, хто даў калісьці нам пуцёўку ў жыццё. Таму просім кожнага: “УСПОМНІ СВАЙГО НАСТАЎНІКА!” Глядзець відэаролік>>>
|