6 верасня традыцыйна адзначаўся Дзень беларускага пісьменства. Педагогі і вучні ўславілі вялікіх асветнікаў зямлі беларускай, пагарталі старонкі любімых кніг, разам паразважалі над прачытаным. Мудрыя запаветы Францыска Скарыны, Еўфрасінні Полацкай, Кірылы Тураўскага, Францішка Багушэвіча, Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Цёткі, Уладзіміра Караткевіча… Пачуццё гонару за лаўрэатаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі... Открыть Навучэнцы і настаўнікі Дзяржынскага раёна пабывалі ў горадзе Шчучыне Гродзенскай вобласці. Актыўны ўдзел у святочных мерапрыемствах прынялі трэцякласнікі гімназіі г.Дзяржынска – члены клуба “Тата, мама, я – чытаючая сям’я” разам з настаўнікамі пачатковых класаў Мардасевіч Вольгай Уладзіміраўнай, Русель Жанай Жанаўнай, Баранавай Ядвігай Юльянаўнай. Вучаніца 3 “А” класа Лінкавец Аляксандра, пераможца рэспубліканскага конкурсу “Паэзія роднай зямлі”, прысвечанага Дню беларускага пісьменства і друку, удастоена дыплома Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Шчыра віншуем пераможцу! Жадаем новых творчых вяршынь! Смотреть фотогалерею>>>
|