Пад дэвізам “Якасць адукацыі – сучасны вектар развіцця сістэмы адукацыі Дзяржынскага раёна” адбудзецца жнівеньскі форум работнікаў і спецыялістаў адукацыі, спорту і турызму. Праца форуму будзе наладжана ў новым фармаце.
24 жніўня 2015 года на базе дзяржаўнай установы адукацыі “Гімназія г.Дзяржынска” пройдзе раённы адкрыты адукацыйны кірмаш, у межах якога будуць арганізаваны пляцоўкі “Эфектыўнае кіраванне – аснова павышэння якасці адукацыі”, “Якасная дашкольная адукацыя – фундамент развіцця асобы дзіцяці”, “Асобасна арыентаванае выхаванне: сучасныя падыходы і эфектыўныя рашэнні”, “Рэалізацыя прынцыпаў кампетэнтнаснага падыходу пры праектаванні і стварэнні сістэмы павышэння якасці адукацыі ва ўмовах установы”. Кіраўнікі, намеснікі кіраўнікоў, настаўнікі, выхавальнікі прадэманструюць уласныя праекты, праграмы, студыі ўзаемадзеяння, творчыя галерэі, прафесійныя гасцёўні, майстар-класы і іншыя формы работы па пытаннях павышэння якасці адукацыі. Кірмаш дасць магчымасць педагагічнай грамадскасці абмяняцца каштоўнымі метадычнымі напрацоўкамі.
27 жніўня 2015 года ў гарадскім Доме культуры на пленарным пасяджэнні ўдзельнікі форуму змогуць прыняць удзел у абмеркаванні даклада начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Дзяржынскага райвыканкама Вацлава Іванавіча Матусевіча, наведаць выставу-прэзентацыю “Адукацыйны маркетынг установы”, выставу-фестываль кветкавых кампазіцый, букетаў “Табе, Настаўнік!”. На форуме ўзнагародзяць вопытных педагогаў, прэзентуюць Дошку гонару аддзела адукацыі, спорту і турызму, прадставяць і павіншуюць маладых спецыялістаў.