Рэальны фармат выступлення, сапраўднае журы насупраць, уважлівыя позіркі гледачоў, хваляванні ў чаканні вынікаў сваёй творчай дзейнасці… Усё было. І ўжо за плячыма перамогі нашага раёна: агітбрыгада “Зямляне” ўзнагароджана дыпломам ІІ ступені (з 25 удзельнікаў), відэаролік Суханосава Вадзіма адзначаны дыпломам ІІ ступені, а Ханэцкай Настассі дыпломам ІІІ ступені (з 29 відэаролікаў). Открыть У рамках эколага-патрыятычнага марафону, прысвечанага 70-годдзю перамогі Савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне і году Моладзі, з сакавіка па май 2015 года праходзіў абласны конкурс-фестываль “Я хачу жыць у чыстым свеце”. Наш раён прыняў актыўны ўдзел у завочным этапе фестываля плакатамі на экалагічную тэматыку, відэаролікамі ў намінацыі “Смецце варта ўвагі”, агітбрыгадай у намінацыі “Смецце не павінна перамагчы”. І вось… першая перамога: для падвядзення вынікаў абласнога конкурса-фестывалю “Я хачу жыць у чыстым свеце” на фінальны этап запрасілі агітбрыгаду “Зямляне” ДУА “Томкавіцкі ВПК ЯС - СШ” , Суханосава Вадзіма, вучня ДУА “Станькаўская СШ імя М. Казея”, Ханэцкую Настассю, вучаніцу ДУА “Дзямідавіцкі ВПК ДС - БШ” са сваімі відэаролікамі. Віншуем і жадаем далейшых поспехаў у справе экалагічнай асветы! Глядзець фотагалерэю>>>
|