Любая мара можа здзейсніцца. Патрэбна толькі моцна хацець, шмат працаваць і ад душы да яе імкнуцца. 14 мая на базе факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта адбыўся фінал літаратурнага конкурсу “БрамаМар-юні”. Нацэўская Лізавета, вучаніца Негарэльскай базавай школы №2 (кіраўнік – настаўнік беларускай мовы і літаратуры Таццяна Лявонцьеўна Жук), Рудовіч Крысціна, вучаніца Скірмантаўскага вучэбна-педагагічнага комплексу (кіраўнік – настаўнік беларускай мовы і літаратуры Ларыса Мікалаеўна Ляўковіч), Белаш Дзмітрый (кіраўнік – намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Ганна Алегаўна Фунт) і Таран Юлія (кіраўнік – настаўнік беларускай мовы і літаратуры Валянціна Мікалаеўна Курак), Открыть вучні Данілавіцкага вучэбна-педагагічнага комплексу яслі-сад-сярэдняя школа паспяхова прайшлі ўсе выпрабаванні і сталі фіналістамі. Нацэўская Лізавета паказала найлепшы ў рэспубліцы вынік і ўзнагароджана дыпломам першай ступені. Шчыра віншуем юных літаратараў і жадаем новых творчых вяршынь! Смотереть фотогалерею>>>
|