10 мая ў Беларусі адзначаецца Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга. “Нашы нацыянальныя сімвалы ўвасабляюць суверэнітэт краіны, яе найбагацейшую гісторыю і традыцыі, адлюстроўваюць духоўныя і маральныя рысы беларускага народа”, –падкрэслівае Прэзідэнт краіны А.Р.Лукашэнка. Открыть Нашы дзяржаўныя сімвалы глыбокія і гістарычныя, свяшчэнныя і непарушныя. Дзяржаўны герб, Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь адлюстроўваюць гісторыю, традыцыі і нацыянальныя асаблівасці дзяржавы, сімвалізуюць працалюбства, патрыятызм і гераізм беларускага народа. Элементы Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь – трохколернасць і нацыянальны арнамент – нясуць глыбокі гістарычны і сімвалічны сэнс. Чырвоны колер з далёкіх часоў сімвалізуе сонца – галоўную крыніцу энергіі. Зялёны колер сімвалізуе прыроду, расліннасць, з’яўляецца сімвалам маладосці. Дзяржаўная сімволіка - самы важны атрыбут беларускай дзяржаўнасці, эфектыўны сродак патрыятычнага выхавання і кансалідацыі грамадства.
|