Падведзены вынікі Дня творчасці і спаборніцтваў вучняў пачатковай школы. 21 лютага – у Міжнародны дзень роднай мовы – на базе гімназіі г.Дзяржынска адбыўся першы дзень творчасці вучняў пачатковых класаў. Дзеці прынялі ўдзел у конкурсах “Белая ладдзя”, конкурсах юных мастакоў, аўтарскіх твораў “Мае першыя літаратурныя крокі”, а таксама паспрабавалі свае сілы ў конкурсе “Я – даследчык” у секцыях “Прыродазнаўства” (нежывая прырода, жывая прырода), “Матэматыка, фізіка, тэхніка”, “Гуманітарныя веды”. Открыть Кожны ўдзельнік адчуў радасць, задавальненне ад выступлення, давер з боку дарослых. Вучні, педагогі, бацькі задаволены атмасферай творчасці, шчырасці, даверу. Самае галоўнае, што дзеці падзяліліся часцінкай сваёй душы, добрым настроем, непадкупнымі эмоцыямі. Дзякуючы конкурсам ужо сёння многія з іх падумаюць пра будучыню, пра нялёгкі прафесійны шлях. Віншуем пераможцаў! Чытаць далей>>>
|