Асноўная мэта студыі – гэта выяўляць і развіваць у дзецях творчыя схільнасці, а таксама выхоўваць працалюбівую і мэтанакіраваную асобу. Выхаванцы студыі “Крынічка”, а гэта каля 100 навучэнцаў 6-18 год, сістэматычна ўдзельнічаюць ў гарадскіх, раённых, абласных і рэспубліканскіх выставах і конкурсах дэкаратыўна-прыкладной творчасці (“Скарбонка талентаў”, “Калядная зорка”, “Здравствуй, мир!”, “З рога ўсяго многа” і інш). Кожны год студыя прымае ўдзел у гарадскіх святах, рыхтуе падарункі і сувеніры, праводзіць майстар-класы для школ горада і раёна.
Так, ў рамках адкрыцця выставы, кіраўнік студыі Ала Алегаўна правяла майстар-класс “Выраб народнай лялькі-матанкі” для навучэнцаў ДУА “Гімназія г.Дзяржынска”.
Усе, і былыя выхаванцы, і цяперашнія студыйцы , і госці, якія завіталі на выставу, былі задаволены. А хто хоча “дакрануцца” да майстроў, палюбавацца прыгажосцю дзіцячых вырабаў, можа завітаць у Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Дзяржынскага раёна.
Выстава працуе да 14 лютага. Чакаем усіх!