Удзельнікі засталіся задаволеныя арганізацыяй мерапрыемства, добразычлівай атмасферай, настраёвасцю эмацыянальных канцэртных праграм. Упаўнаважаны прадстаўнік упраўлення адукацыі Мінаблвыканкама начальнік аддзела замежных моў Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі Наталля Казіміраўна Радзевіч адзначыла высокі ўзровень правядзення алімпіяды, камфортныя ўмовы, створаныя аддзелам адукацыі, спорту і турызму Дзяржынскага райвыканкама, адміністрацыяй і педагагічным калектывам абласнога аграрна-тэхнічнага ліцэя, аб’ектыўнасць работы журы.
Але самае галоўнае і самае прыемнае для Дзяржынскага раёна – высокія вынікі, якія прадэманстравалі нашы навучэнцы. Вучань дзясятага класа гімназіі №1 г.Дзяржынска Радчанка Ілья па англійскай мове атрымаў дыплом першай ступені (настаўнік – Вайцяхоўская Аксана Антонаўна), вучань дзясятага класа гімназіі г.Дзяржынска Аўсіевіч Уладзіслаў – дыплом трэцяй ступені (настаўнік – Юран Ірына Антонаўна). Вучаніца дзясятага класа гімназіі №1 г.Дзяржынска Чыгір Ганна мае дыплом трэцяй ступені па нямецкай мове (настаўнік – Валахановіч Таццяна Мікалаеўна). Вучань адзінаццатага класа гімназіі г.Дзяржынска Чырвоны Кірыл (настаўнік – Ракава Таццяна Васільеўна) з’яўляецца ўладальнікам дыплома першай ступені па англійскай мове (усім зразумела, што гэта сто балаў на цэнтралізаваным тэсціраванні па адпаведным прадмеце). Іншыя вучні таксама з годнасцю прадставілі наш раён, выступілі па прадмеце найлепшым чынам.
Віншуем алімпійцаў і іх настаўнікаў! Жадаем поспехаў на заключным этапе галоўных інтэлектуальных спаборніцтваў. Няхай заўсёды шчасліва плыве ўпэўненая ладдзя алімпіяды!
Відэа-дзеннік алімпіяды >>>