Час алімпіядных выпрабаванняў вельмі хвалюючы і складаны для навучэнцаў, настаўнікаў, бацькоў. Яму папярэднічае сур’ёзная і адказная работа. 12 студзеня на базе дзяржаўнай установы адукацыі “Абласны аграрна-тэхнічны ліцэй” для 115 вучняў устаноў адукацыі Мінскай вобласці адбылося ўрачыстае адкрыццё трэцяга этапу алімпіяды па замежных мовах – англійскай, нямецкай, французскай, іспанскай.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел ганаровыя госці, прадстаўнікі арганізацыйнага камітэта: начальнік упраўлення адукцыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Галіна Мікалаеўна Казак, упаўнаважаны прадстаўнік Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Галіна Мікалаеўна Разанава, намеснік старшыні Дзяржынскага раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Сяргеевіч Чаган, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Вацлаў Іванавіч Матусевіч, начальнік вучэбна-метадычнага аддзела замежных моў Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі Наталля Казіміраўна Радзевіч, дырэктар абласнога аграрна-тэхнічнага ліцэя Віталь Мікалаевіч Лісоўскі.
Галіна Мікалаеўна Казак адзначыла: “Сёння дзяржавай, органамі ўпраўлення і ўстановамі адукацыі праводзіцца вялікая работа для таго, каб кожны з вас мог раскрыць здольнасці, рэалізаваць свае задумы і правільна вызначыцца ў жыцці. Упэўнена, вы дасягнеце максімальных вынікаў, і гэта дапаможа вам у будучым паспяхова рэалізаваць сябе ў грамадстве”. Вацлаў Іванавіч Матусевіч выказаў спадзяванні перш за ўсё на веды і стараннасць, асобасны патэнцыял удзельнікаў алімпіяды.
“Я ўпэўнены, што ўсе нашы намаганні як арганізатараў гэтага форуму будуць садзейнічаць таму, каб ён прайшоў на высокім творчым узроўні, а яго ўдзельнікі атрымалі зарад інтэлектуальнай энергіі”, – з такімі словамі звярнуўся да алімпіяднікаў Аляксандр Сяргеевіч Чаган.
Увазе гасцей і ўдзельнікаў алімпіяды прапанаваны святочны канцэрт, падрыхтаваны сіламі Дзяржынскай дзіцячай школы мастацтваў, гімназіі г.Дзяржынска, сярэдняй школы №1 г.Фаніпаля, Цэнтрам творчасці дзяцей і моладзі Дзяржынскага раёна. Прадстаўнікам раёнаў уручаны сувеніры.